2011-10-20 12:52:44

Святы Айцец спачувае ў сувязі з забойствам святара на Філіпінах


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя біскупа дыяцэзіі Кідапаван на Філіпінах Ромула дэла Круза, у сувязі з забойствам італьянскага місіянера айца Фаўсто Тэнторыё, які на працягу 32 гадоў працаваў у гэтай дыяцэзіі.

Папа выразіў вялікі смутак і спачуванні вернікам мясцовай каталіцкай супольнасці і паплечнікам айца Тэнторыё, а таксама высока ацэніў “сведчанне гэтага добрага і вернага святара, які нястомна і мужна служыў філіпінскаму народу на працягу многіх гадоў”. Святы Айцец заклікаў “адмовіцца ад гвалту і пачаць будаўніцтва справядлівага і мірнага грамадства, у якім усе жыхары будуць жыць у гармоніі”.

Айцец Фаўсто Тэнторыё быў забіты невядомымі раніцай 17 кастрычніка, калі пасля св. Імшы накіроўваўся на сустрэчу законнікаў, якія працуюць у дыяцэзіі Кідапаван.








All the contents on this site are copyrighted ©.