2011-10-20 17:31:11

Беларусь: Апостальскі нунцый уручыў ліст старшыні Канферэнцыі Біскупаў


RealAudioMP3 20 кастрычніка падчас святой Імшы ў мінскай архікатэдры Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўручыў старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупу Аляксандру Кашкевічу ліст Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ, у якім адзначаецца, што іерарх італьянскага паходжання прызначаны прадстаўніком Святога Айца ў Касцёле ў Беларусі.

Арцыбіскуп Гуджэроцці прыбыў у Беларусь 10 кастрычніка. За час свайго кароткага прабывання ў краіне ён наведаў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі і Дзіцячы сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр св. Лук, дзе сустрэўся з хворымі дзецьмі, медыцынскім персаналам і супрацоўнікамі каталіцкіх дабрачынных арганізацый. 16 кастрычніка новапрызначаны Апостальскі нунцый наведаў Нацыянальны санктуарый у Будславе.

Дыпламатычная місія ацыбіскупа Гуджэроцці пачнецца ад моманту ўручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.