2011-10-19 13:28:30

Расія: кнігі з Папскіх універсітэтаў для праваслаўнай акадэміі


RealAudioMP3 Жонка Прэзідэнта Расіі Святлана Мядзедзева перадала Маскоўскай духоўнай акадэміі каталог на 26 739 кніг перададзеных у дар рознымі бібліятэкамі Паўночнай Італіі і Папскімі універсітэтамі, перадае агенства “Інтэрфакс”

“Гэтыя кнігі па гісторыі рэлігіі, тэалогіі, філасофіі былі сабраны прадстаўнікамі Маскоўскай духоўнай акадэміі у розных кутках Італіі”, - сказала яна падчас цырымоніі перадачы сертыфіката рэктару праваслаўнай акадэміі арцыбіскупу Яўгенію.

Фонд сацыяльна-культурных ініцыятыў, які ўзначальвае жонка расійскага прэзідэнта прымаў актыўны ўдзел у пошуку гэтых кніг, а таксама ў рэканструкцыі бібліятэкі Маскоўскай духоўнай акадэміі. “Яе аднаўленне, як аднаго з самых каштоўных духоўна-маральных і культурных цэтраў Расіі мае вялікае значэнне”, - упэўнена Святлана Мядзведзева.

Яна нагадала, што ў сакавіку 2011 г., адбылося адкрыццё Рускага культурнага цэнтра ў Венецыянскім універсітэце Ка Фаскары. “Тады бібліятэкар Марцыянскай бібліятэкі ад імя кіраўніка Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынала Курта Коха перадаў нам сертыфікаты на кнігі”, - адзначыла Святлана Мядзведзева. Зараз яны знаходзяцца ў Тарквініі, у старажытным касцёле св. Антонія.

Пасля заканчэня працеса каталагізацыі кніг іх прывязуць у Расію, і яны будыць захоўвацца ў бібліятэцы Маскоўскай духоўнай акадэміі. “Мне вельмі прыемна, што сярод абраных кніг ёсць не толькі рэлігійныя, але і свецкія. У выхаванні нашых дзяцей, важна абапірацца на традыцыі і вопыт папярэдніх пакаленняў, на духоўныя асновы праваслаўя, і тут вялікая роля належыць Рускай Праваслаўнай Царкве”, - адзначыла першая ледзі.

Каталог перададзены Маскоўскай духоўнай акадэміі, у прыватнасці, складаецца з кніг, якія знаходзіліся ў Сакрэтных архівах Ватыкана, Папскім Усходнім інстытуце, Папскім Латэранскім універсітэце, Папскім Грыгарыянскім універсітэце і Міланскай семінарыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.