2011-10-19 12:31:49

Вялікабрытанія: ініцыятыва біскупаў для непрактыкуючых католікаў


RealAudioMP3 12 лістапада у Ёрку, пачнецца цыкл сустрэч у цэнтры ўвагі якіх будуць католікі, якія перасталі практыкаваць веру і не прымаюць удзела ў жыцці парафій. Такіх людзей ў краіне налічваецца больш за 4 млн. чалавек, што складае 2/3 усіх католікаў Англіі і Уэльса. Менавіта іх праблемы будуць разглядацца падчас 5 спецыяльных мерапрыемстваў, арганізатарам якіх з’яўляецца Канферэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса, і што пройдуць у розных гарадах Вялікабрытаніі: Ёрку, Бірмінгеме, Кроўлі, Вэстмінстэры і Кардзіфе.

Першая сустрэча, мэта якой заключаецца таксама ў тым, каб узгадаць аб мінулагоднім візіце Бэнэдыкта XVI у гэту краіну, пройдзе 12 лістапада і будзе прысвечана тэме: “Пераступіць парог. Служэнне і місія сярод непрактыкуючых католікаў”. Увага будзе звернута на шматлікія санктуарыі, якія часта наведваюць таксама і непрактыкуючыя католікі, але тым не менш не прымаюць удзелу ў рэлігійных урачыстасцях і касцёльным жыцці.

Кс. Кларк Вард, кіраўнік аддзела катэхізацыі пры Канферэнцыі Біскупаў Анлгіі і Уэльса, расказаў, што “падчас сустрэч будуць разглядацца тры фундаментальныя пытанні, якія маюць ключавое значэнне ў тым, каб дасягнуць гэтых людзей. Першае заключаецца ў тым, якім чынам магчыма звязацца з імі і даць ім адчуць, што Касцёл іх чакае. Іншай справай з’яўляецца заахвоціць іх да прыняцця сакрамэнта прымірэння. І нарэшце трэццяй праблемай з’яўляецца тое, як наладзіць сувязь з людзьмі, якія ў якасці валанцёраў працуюць на карысць бедных”.

Кс. Вард адзначыў, што для рэалізацыі гэтых мэтаў у будучыні неабходна стварыць парафіяльныя групы свецкіх вернікаў, якія будуць спрыяць рашэнню гэтых праблем.








All the contents on this site are copyrighted ©.