2011-10-19 15:23:11

Бэнэдыкт XVI: чалавек здольны забываць, але Бог заўсёды застаецца верным


RealAudioMP3 Падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла сёння на плошчы св. Пятра ў Рыме, Бэнэдыкт XVI прамовіў катэхезу якую прысвяціў псальму 136 ці 135 згодна з грэка-лацінскай нумерацыяй, у якім, як адзначыў Святы Айцец, “абагульняецца ўся гісторыя збаўлення, сведчанне якой дае Стары Запавет”.

Папа расказаў, што гэты псальм традыцыйна спяваўся на заканчэнне пасхальнай яўрэйскай вячэры і магчыма ім маліўся таксама і Езус падчас апошняй вячэры разам са сваімі вучнямі, аб чым сведчыць апавяданне евангелістаў: “І праспяваўшы гімн, яны пайшлі на Аліўную гару”. “Увесь 136 псальм напісаны ў форме літаніі, якая заканчваецца паўторам антыфоны “бо Твая любоў навякі”, - сказаў Папа. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што ў ім пералічаюцца шматлікія дзеі Бога адносна свайго народа і праслаўляецца Яго “вечная любоў, любоў, якая згодна са значэннем яўрэйскага тэрміна уключае ў сябе вернасць, міласэрнасць, дабрыню, ласку, лагоднасць”. У псальме ўзгадваюцца “ключавыя моманты гісторыі збаўлення: стварэнне, зыход з няволі, дар зямлі, пастаянная дапамога Пана свайму народу і кожнаму стварэнню”, - адзначыў Папа.

“У нашым псальме, паўтараючы першую главу кнігі Быцця, створаны свет акрэсліваецца яго самымі значнымі элементамі – зоркамі, сонцам, луной, велічнымі стварэннямі, якія кіруюць днём і ноччу. Тут не гаворыцца аб стварэнні чалавека, але ён заўсёды прысутны; сонца і луна для яго, для чалавека, каб адлюстроўваць час, ставіць яго ў адносіны са Стварыцелем і перш за ўсё праз указанне літургічнагага часу”.

Пантыфік падкрэсліў, што затым ідзе апавяданне аб Пасхе – вялікім вызваленні з егіпецкага рабства, зыходу праз Чырвонае мора і шлях праз пустыню на якім Пан дэманструе сваю ўсемагутнасць і вернасць. “Аб гэтым шляху наш Псальм, нагадвае, з дапамогай адной кароткай фразы: “Правёў свой народ праз пустыню, бо Яго любоў навякі”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Папа нагадаў, аб дары абяцанай зямлі, які народ ізраэльскі атрымаў на заканчэнне свайго падарожжа. “Адной з характарыстык Бога з’яўляецца “дарыць”, - падкрэсліў Святы Айцец і спытаў: “як мы можам зрабіць гэты псальм нашай малітвай?” Бэнэдыкт XVI адзначыў, што “стварэнне – гэта вялікі дар Бога, якім мы жывем і ў якім адкрываецца дабрыня і веліч, таму мы павінны разумець стварэнне, як справу агульную для ўсіх”. Гісторыя зыходу з егіпецкага палона заклікае нас заўсёды памятаць аб дабрыні Бога, аб яго міласэрнасці і любові.

“Памяць Ізраэля ўжо з’яўляецца памяццю для нас – Бог стаў чалавекам, адным з нас, жыў для нас, пакутаваў для нас, заўстаўся з намі ў сакрамэнце, слове. Гэта гісторыя – памяць аб дабрыні Бога які гарантуе нам сваю дабрыню, сваю вечную любоў”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Затым таксама, на працягу гэтых 2000 год гісторыі Касцёла, зноў мы бачылі дабрыню Бога: пасля цёмных перыядаў нацыскага і камуністычнага пераследаў, Бог нас вызваліў, паказаў нам, што ёсць добрым, што мае сілу, што яго міласэрнасць застанецца назаўсёды. У супольнай гісторыі, прысутнічае памяць аб дабрыні Бога, і яна дапамагае нам, становіцца зоркай надзеі; таксама і ў жыцці кожнага з нас існуе гісторыя уласнага збаўлення. І мы павінны заўсёды памятаць аб скарбе гэтай гісторыі, заўсёды памятаць аб вялікіх цудоўных рэчах, якія Бог учыніў у нашым жыцці і мець давер да Яго. Калі сёння знаходзімся пасярод цёмнай ночы, то заўтра Ён вызваліць нас, бо Яго міласэрнасць вечная”.

Папа адзначыў, што калі чалавек здольны забываць, Бог назаўсёды застаецца верным і заклікаў вернікаў заўсёды памятаць аб словах са св. Яна Евангеліста “Паглядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб называліся дзецьмі Божымі, і мы з’яўляемся імі!”








All the contents on this site are copyrighted ©.