2011-10-19 15:49:18

Арцыбіскуп Туніса: мы павінны стаць лабараторыяй свабоды і дэмакратыі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Туніса Мароўн Лагам выказаў надзею, што Туніс стане сапраўднай лабараторыяй свабоды і дэмакратыі і дасць прыклад усім іншым арабскім краінам, якія перажываюць вялікія перамены ў палітычнай сферы. У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенству “SIR” іерарх адзначыў, што спадзяецца, на тое, што пасля парламенскіх выбараў, якія пройдуць 23 кастрычніка, туніскі народ зможа жыць у міры і супакоі, а людзі будуць мець працу і надзею на будучыню ў сваёй краіне.

Арцыбіскуп Лагам у ліпені 2011 г. скіраваў спецыяльнае пастырскае пасланне да вернікаў краіны, у якім заклікаў да захавання аптымізма і разважлівасці. “Жыхары Туніса ведаюць, што маюць вялікую адказнасць, бо з’яўляюцца прыкладам для іншых арабскіх краін”, - сказаў арцыбіскуп Лагам.

Іерарх лічыць, што выбары пройдуць мірна, нават, калі немагчыма прадугледзець усяго. На думку арцыбіскупа “людзі пойдуць на выбары, але без вялікага энтузіязма. Усе праграмы партый падобныя і кожны з кандыдытаў абяцае райскае жыццё, і людзі ня ведаюць, за каго галасаваць”. “Паводле дадзеных апошняга апытання насельніцтва Туніса будзе галасаваць за тыя партыі, якія ў сваёй праграме абяцаюць перш за ўсё працу і бяспеку. Іншыя абяцанні людзей не вельмі цікавяць”, - сказаў арцыбіскуп.








All the contents on this site are copyrighted ©.