2011-10-18 14:21:28

“L’Osservatore Romano”: “Porta fidei” – малая энцыкліка Бэнэдыкт ХVI


RealAudioMP3 У сённяшнім нумары “L’Osservatore Romano” змяшчаецца артыкул галоўнага рэдактара выдання Джаванні Марыя Віяна прысвечаны Апостальскаму лісту Бэнэдыкта ХVI пад назвай “Porta fidei” (Брама веры). Віян адзначае, што гэты дакумент можна назваць малой энцыклікай, якая прасякнута спасылкамі да біблійных падзей і клопатам аб сённяшнім часе. Ён падкрэслівае шчыльную сувязь гэтага дакумента з пастановамі прац ІІ Ватыканскага Сабора і тымі Папамі, якія ў ім прымалі ўдзел, а затым уводзілі яго рашэнні ў жыццё Касцёла.

“У сваім Апостальскім лісце Бэнэдыкт ХVI нагадаў, што яго папярэднік Ян Павел ІІ акрэсліў ІІ Ватыканскі Сабор як “вялікую ласку, якую Касцёл атрымаў у ХХ ст.”. “Ёзэф Ратцынгер з’яўляецца апошнім Рымскім Пантыфікам, які ўдзельнічаў у яго працах у маладосці”, - адзначае Джаванні Марыя Віян.

“Менавіта, як рэалізацыя ІІ Ватыканскага Сабора з’явілася гэта ініцыятыва Папы, які мае здольнасць прамаўляць да ўсіх і заўсёды хоча сягаць сутнасці справы. Так Бэнэдыкт ХVI нагадвае, што ад самага пачатку свайго служэння ў якасці Наступніка св. Пятра заклікаў да “неабходнага адшукання шляху веры”, - адзначае Віян.

“Перад смагай Бога, якую людзі нашых часоў адчуваюць у пустыні гэтага света, кожны вучань Хрыста павінен спрыяць таму, каб заззяла, праз яго пастаяннае аднаўленне, сведчанне аб тым адзіным святле, якое асвятляе свет”, - падкрэсліў галоўны рэдактар “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.