2011-10-18 13:17:57

Кардынал Тарксан: пошук праўды неабходны для развіцця народаў


RealAudioMP3 18 кастрычніка ў Залі Друку Апостальскай Сталіцы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму Сустрэчы разважанняў і малітвы за мір у свеце, якая пройдзе 27 кастрычніка ў Асізі з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігій.

Падчас прэс-канферэнцыі выступіў старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” кардынал Пітэр Тарксан, які расказаў, што мэта сустрэчы ў горадзе св. Францішка заключаецца ў тым, каб паказаць свету, што людзі розных веравызнанняў і добрай волі могуць зрабіць свой асаблівы ўклад у пабудову міра ў свеце.

Іерарх адзначыў таксама, што пасля 25 гадоў супрацоўніцтва паміж рэлігіямі і сумеснага сведчання, яны павінны змагацца з новымі выклікамі. “Гэтыя выклікі звязаны з фінансавым і эканамічным крызісам, крызісам дэмакратычных і грамадскіх устаноў, праблем навакольнага асяродзя і голада ў свеце, эміграцыі, нэакаланіялізма, беднасці, міжнароднага тэрарызма і рэлігійнай дыскрымінацый”,- сказаў кардынал Тарксан. Іерарх яшчэ раз нагадаў, што трэба рашуча сказаць “не” ўсім формам выкарыстання рэлігіі ў палітычных мэтах. “Канфлікты паміж рэлігіямі з’яляюцца спакусай і пазбаўляюць іх сваёй ідэнтычнасць, зневажаюць Бога і аддаляюць вернікаў ад веры”,- сказаў старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”.

“Мір патрабуе праўды пра людзей, дзяржавы, рэлігіі, культуры, у якіх часта знаходзяцца элементы, што не адпавядаюць праўдзе аб чалавеку, а гэта становіцца перашкодай для інтэгральнага развіцця народаў і міра у свеце”,- сказаў кардынал Тарсан. На думку іерарха “пошук праўды з’яўляецца найлепшым спосабам, каб убачыць і перамагчы розныя формы непрыязні і сінкрэтызм, які перашкаджае пошуку ідэнтычнасці”. “Пошук праўды азначае аднаўленне добразычлівага погляда на іншых, больш глыбокага ўзаемнага знаёмства, развіцця дыялога і супрацоўніцтва на карысць супольнага дабра. Пошук праўды з’яўляецца ўмовай для знішчэння фанатызма і фундаменталізма”, - сказаў кардынал Тарксан.








All the contents on this site are copyrighted ©.