2011-10-18 09:37:44

Апублікаваны Апостальскі ліст Бэнэдыкта XVI "Porta fidei"


RealAudioMP3 17 кастрычніка быў апублікаваны Апостальскі ліст у форме Motu proprio Бэнэдыкта XVI “Porta fidei” (“Брама веры”), якім абвяшчаецца аб Годзе веры, які пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. у 50-ю гадавіну ІІ Ватыкаснкага Сабора і закончыцца 24 кастрычніка 2013 г., ва ўрачыстасць Хрыста Валадара. “Гэта запрашэнне да сапраўднага навяртання да Пана, адзінага Збаўцы свету”, - патлумачыў у лісце Папа.

У сваім пасланні Святы Айцец указвае на неабходнасць “адкрыць нанава шлях веры”, каб адчуць “смак насычэння Божым Словам”. “Брама веры”, з’яўляецца заўсёды адкрытай: “Праз яе парог магчыма прайсці, калі будзе абвяшчацца Слова Божае і сэрца дазволіць дзейнічаць ласцы, якая перамяняе”, - напісаў Бэнэдыкт XVI. У сённяшнім грамадстве, якое характарызуецца глыбокім крызісам веры, “мы не можам дапусціць, каб соль згубіла свой смак і святло хавалася”. Нагадваючы аб навучанні Езуса, “дбайце не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае”, Папа ўказвае на мэту гэтага “паўстання на шлях”: “Верыць у Езуса Хрыста – гэта шлях для таго, каб дасягнуць збаўлення”.

Бэнэдыкт XVI, адзначае, што пачатак Года веры, у кастрычніку 2012 г., супадае з адкрыццём агульнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму “Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры”. Гэта на думку Святога Айца цудоўная магчымасць, для таго, каб паразважаць і адкрыць нанава веру”. Таксама, пачатак Года веры супадае з 50-годдзем адкрыцця ІІ Ватыкаснкага Сабора, што таксама “з’яўляецца цудоўнай магчымасцю для зразумення тэкстаў пакінутых у спадчыну Айцамі Сабора”.

Пантыфік падкрэсліў, што “аднаўленне Касцёла адбываецца праз сведчанне жыцця вернікаў”, пакліканых да таго, каб спрыяць ззянню “Слова праўды, якое пакінуў Пан Езус”. Папа адзначае, што ведання зместа веры недастаткова, калі затым сэрца, сапраўдны санктуарый асобы, не адкрываецца на ласку, якая дазваляе бачыць глыбіню і разумець, што тое, што абвяшчаецца – гэта Слова Божае. Святы Айцец звярнуў увагу таксама, што вера не можа быць прыватнай справай, бо “патрабуе сведчання ў публічнай дзейнасці”.

Пантыфік заклікаў Кангрэгацыю Веравучэння і злучаныя з ёй дыкастрэрыі Апостальскай Сталіцы, “выдаць спецыяльнае пасланне, у якім даць Касцёлу і вернікам некаторыя неабходныя парады, каб пражыць Год веры найбольш эфектыўна і дасканала, служачы веры і евангелізацыі”.

“Год веры – будзе таксама цудоўнай магчымасцю, каб умацаваць сведчанне любові: Вера без любові не прыносіць плёна, а любоў без веры застанецца толькі пачуццем, якое заўсёды будуць суправаджаць сумневы”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. “Тое, чаго асабліва патрабуе сённяшні свет, гэта сведчанне тых, розум і сэрца якіх былі асветлены Словам Божым, тых хто здольны розум і сэрца іншых адкрыць на жаданне Бога і сапраўднага жыцця, якое не мае канца.








All the contents on this site are copyrighted ©.