16 кастрычніка ў сталіцы
Чылі Сант’яга –дэ Чылі адбыўся каталіцкі “Марш радасці”. У ім прыняло ўдзел больш
за 25 тыс. чалавек. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства, якое прайшло пад дэвізам:
“Вера ў Хрыста і яго Касцёл- гэта крыніца радасці”, былі свецкія вернікі з розных
пастырскіх груп, што дзейнічаюць у сталіцы краіны.
Да ўдзельнікаў “Марша” спецыяльнае
пасланне ад імя Бэнэдыкта ХVI скіраваў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. У
ім іерарх запэўніў удзельнікаў маніфестацыі, што Папа хоча, каб “радасць з сустрэчы
з Хрыстом стала місіянерскай сілай, якая ператварае чалаваечыя сэрцы, узбуджаючы ў
іх жаданне адшукаць шчасце ў выкананні Яго волі”.
Удзельнікі “Марша радасці”
жадалі выказаць радасць і падзяку Богу за дар быцця ў супольнасці касцёла і ў лучнасці
з Апостальскай Сталіцай.