2011-10-17 13:39:27

Рым: вандалы пашкодзілі касцёл


RealAudioMP3 16 кастрычніка Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс.Фэдэрыко Ламбардзі падтрымаў пратэст вікарыя Папы для рымскай дыяцэзіі, кардынала Агосціна Валіні супраць пашкоджання аднаго з касцёлаў у Вечным Горадзе падчас суботніх дэманстрацый. Хуліганы ўвайшлі ў Касцёл св. Марцэліна і Св.Пятра і пашкодзілі крыж і статую Божай Маці.

Кардынал Валіні заявіў, што гэтыя акты вандалізма парушаюць рэлігійныя пачуцці рымлянаў. “Гэта сур’ёзная знявага веруючых людзей. Гэта ўжо чарговы акт неабгрунтаванага гвалту”, - сказаў вікарый Папы для рымскай дыяцэзіі.

Мэр Вечнага Горада Джанні Алемано выказаў сваю салідарнасць з кардыналам Валінім. “Ніколі раней не здарылася, каб агрэсіўныя дэманстранты дасягнулі так высокага ўзроўня ў блюзнерстве і ў знявазе касцельных каштоўнасцяў”,- сказаў мэр Вечнага Горада.








All the contents on this site are copyrighted ©.