2011-10-17 13:25:32

Пакістан: пагаршэнне сітуацыі хрысціян


RealAudioMP3 15 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі ў пакістанскім Лагорэ Генеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў, пастар Олаф Фіксэ-Твейт сказаў, што “ўрад Пакістана не павінен закрываць вочы на гвалты, якія ажыццяўляюцца праз выкарыстанне законаў аб блюзнерстве, якія выклікаюць нянавісць, нецярпімасць і пераследаванні. Яны могуць уразіць кожнага грамадзяніна краіны, але асабліва рэлігійныя меншасці”. Іерарх заклікаў ўлады Пакістана прыняць “неабходныя меры супраць рэлігійнай неталерантнасці”.

Падчас свайго знаходжання ў Пакістане Генаральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў сустрэўся з прадстаўнікамі розных хрысціянскіх і грамадскіх супольнасцяў. “Хрысціяне жывуць у клімаце няўпэўненасці. Сітуацыі ў Пакістане пагоршылася асабліва ў апошніх гадах”, - сказаў Олаф Фіксэ-Твейт.

У цяперашні час крымінальны кодэкс краіны прадугледжвае пажыццёвае пакаранне за знявагу Карана. Ён прадбачвае таксама смяротнае пакаранне для тых. хто абражае Мухамеда.








All the contents on this site are copyrighted ©.