Арцыбіскуп Роберт
Цоліч, старшыня Канферэнцыі Біскупаў Германіі прадставіў 14 кастрычніка на Міжнародным
кірмашы выдаўцоў у Франкфурце-на -Майне, альбом з падарожжа Бэнэдыкта ХVI у сваю краіну.
Падчас
прэзентацыі альбома іерарх сказаў, што “вераснёўскі візіт Папы ў Германію быў незабыўнай
падзеяй і важным імпульсам для Касцёла”. Ён адзначыў, што “Святы Айцец пакінуў пасля
візіта шмат ідэй і прапаноў, якія мы будзем абмяркоўваюць і рэалізаваць у бліжэйшых
месяцах і гадах”. Арцыбіскуп Цоліч расказаў, што ў альбоме знаходзяцца ўсе прамовы
Папы сказаныя ў Берліне, Эрферце і Фрайбургу.
Альбом змяшчае больш за 100 фатаграфій
з такіх мерапрыемстваў, як са св. Імшаў на Алімпійскім стадыёне ў Берліне і ў Фрайбургу
. Акрамя таго знаходзяцца фатаграфіі з сустрэчы з моладдзю, з вернікамі і каментарыі
да прамоваў Святога Айца.