2011-10-17 14:51:17

Cвяты Айцец скіраваў пасланне на Сусветны дзень харчавання


RealAudioMP3 17 кастрычніка ў свеце адзначаецца Сусветны дзень харчавання, які ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам “Кошты на прадукты харчавання: ад крызісу да стабільнасці”. З гэтай нагоды Бэнэдыкт ХVI скіраваў спецыяльнае пасланне на імя Генеральнага кіраўніка ААН па справам харчавання і развіцця сельскай гаспадаркі (ФАО) спадара Дюфу.

Святы Айцец нагадаў аб вялікай трагедыі голада, якая кранула краіны заходняй Афрыкі, вялікім эканамічным крызісе, які закрануў розныя сектары эканомікі, асабліва сельскую гаспадарку. “Яна не павінна разгядацца, як другасная дзейнасць, але як мэта любой стратэгіі росту і ўсебаковага развіцця . Гэта вельмі важна ў моманце, калі рэсурсы прадуктаў харчавання ўсё больш залежаць ад іх коштаў і ад кліматычных змен”, - напісаў Папа.

Святы Айцец адзначыў, што немагчыма маўчаць перад фактам, што негледзячы на дасягнуты прагрэс будучыня чалавечай сям’і патрабуе новага імпульса для пераадолення няўпэўненасці. “Нягледзячы на глабальнае вымярэнне ў якім мы жывём ёсць відавочныя прыкметы глыбокага падзелу паміж тымі якім не хапае на штодзённы пражытк і тымі, якія маюць значныя рэсурсы, часта выкарыстоўваюць іх не ў харчавых мэтах, ці нават знішчаюць іх”,- напісаў Пантыфік.

Перад абліччам драмы голаду гэты дзень павінен нагадаць усім аб тым, каб кожны чалавек меў сёння як і заўтра свободны доступ да неабходных харчавых рэсурчаў і каб сельскагаспадарчы сектар атрымаў дастатковыя інвестыцыі і рэсурсы, якія прычыліся б да стабільнасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Святы Айцец заклікаў, каб міжнародныя кааператывы давалі салідарны уклад у “ у інфраструктуру вясковых абшараў, у сістэму арашэння, у транспарт, у арганізацыю рынкаў, у фармацыю i распаўсюджванне адпаведных тэхнік земляробства, г. зн. здольных лепш выкарыстаць чалавечыя, прыродныя і грамадска-эканамічныя рэсурсы, даступныя ў большасці на мясцовым узроўні”.

Папа падкрэсліў, што з гэтага пункту гледжання ФАО павінна запэўніць усім жыхарам нашай планы адпаведнае харчаванне, ахову правоў земляробаў ды каштоўнасці, якія патрабуе вясковы свет.








All the contents on this site are copyrighted ©.