Бэнэдыкт XVI: Год веры - магчымасць умацаваць і паглыбіць яе
Перад малітвай “Анёл
Панскі” Святы Айцец расказаў аб сустрэчы на тэму новай евангелізацыі, якая прайшла
ў Ватыкане 15-16 кастрычніка, а таксама аб ідэі абвяшчэння “Года веры”, які пачнецца
11 кастрычніка 2012 г. Прапануем вашай увазе поўны тэкст прамовы Пантыфіка.
Дарагія
браты і сёстры!
Учора і сёння ў Ватыкане праходзіла важная сустрэча на тэму
новай евангелізацыі. Мерапрыемства завершылася сёння, у першай палове дня, св. Імшой,
якую я цэлебраваў ў базыліцы св. Пятра. Гэтая ініцыятыва, арганізаваная Папскай радай
па новай евангелізацыі, мела за асноўную мэту раследаваць сферы адноўленага абвяшчання
Евангелля ў краінах старажытнай хрысціянскай традыцыі. Падчас сустрэчы яго ўдзельнікі
пазнаёміліся з некаторымі сведчаннямі і важнымі вопытамі. На запрашэнне ватыканскай
дыкастэрыі адказалі многія людзі з усяго света, якія дзейнічаюць ў місіі, якую ўжо
бл. Ян Павел ІІ выразна паказаў Касцёлу як тэрміновы выклік. Згодна з указаннямі ІІ
Ватыканскага Сабора і Паўлам VI, які пачаў іх ажыццяўляць, Ян Павел ІІ быў вялікім
прыхільнікам місіі “ad gentes”, значыць весці яе сярод тых народаў і тэрыторый дзе
Евангелле яшчэ не запусціла свае карані. Ён быў вястуном новай евангелізацыі. Гэта
аспекты адзінай місіі Касцёла і таму важна абмяркоўваць іх разам у гэтым месяцы кастрычніку,
калі ў наступную нядзелю будзе адзначацца Сусветны місійны дзень.
“Як я сказаў
у гаміліі падчас сённяшняй св.Імшы, карыстаючыся з магчымасці я абвясціў спецыяльны
“Год веры”, які пачнецца 11 кастрычніка 2012 г. у 50 гадавіну адкрыцця прац ІІ Ватыканскага
Сабора. Ён завершыцца 24 лістапада 2013 г. ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвета.
Прычыны, мэты і прынцыпы гэтага “Года” я акрэсліў у Апостальскім Лісце, які будзе
апублікаваны ў бліжэйшыя дні. Слуга Божы Павел VI абвясціў падобны “Год веры” у 1968
г. у перыяд вялікіх культурных хваляванняў, з нагоды 1900 гадавіны з дня смерці Апосталаў
Пятра і Паўла. Я думаю, што пасля паў стагоддзя з моманту адкрыцця прац Сабора, які
адкрыў св. памяці бл. Яна ХХІІІ, з’яўляецца добрай нагодай, каб нагадаць аб прыгажосціі
і цэнтральнай ролі веры у жыцці чалавека, аб патрэбе яе ўзмацавання і паглыблення
на асабістым і агульным узроўнях і рабіць, гэта не з пункту гледжання святкаванняў,
колькі на місійным узроўні, у перспектыве місіі “ad gentes” і новай евангелізацыі”.
Дарагія
сябры, у Літургіі сённяшняй нядзелі мы чытаем пасланне св.апостала Паўла да Тэсаланікійцаў:
“Бо нашае Евангелле не было да вас толькі ў слове, але і ў сіле, і ў Святым Духу,
і ў поўнай перакананасці”. Гэтыя словы Апостала народаў няхай будуць надзеяй і праграмай
для сучасных місіянароў, святароў, законнікаў, законніц і свецкіх асоб, якія спрыяюць
абвяшчанню Хрыста тым, хто Яго яшчэ не ведае, або звялі Яго да простай гістарычнай
постаці. Няхай Панна Марыя дапамагае кожнаму хрысціяніну быць сапраўдным сведкам Евангелля.