2011-10-15 14:01:04

Папа сустрэўся з членамі фонда “Centesimus Annus-Pro Pontefice”


RealAudioMP3 15 кастрычніка Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з членамі фонда “Centesimus Annus-Pro Pontefice”, які ў Рыме правёў сустрэчу на тэму сям’і і працы. У сваёй прамове да іх Святы Айцец адзначыў, што ў гэтым годзе прыпадае 20-годзе апублікавання энцыклікі Яна Паўла ІІ “Centesimus annus” , 100-годдзе “Rerum Novarum” Льва ХІІІ і 30-годдзе Апостальскай адгартацыі “Familiaris consortio”. За гэтыя 120 год развіцця сацыяльнай навучанне Касцёла, ў свеце наступілі вялікія змены, якія цяжка было ўявіць у эпоху Льва ХІІІ. “Аднак у гэтых зменлівых ўмовах не змянілася сацыяльнае навучанне Касцёла, якое заўсёды спрыяе на карысць чалавечай асобы і сям’і”,- сказаў Бэнэдыкт ХVI.

Пантыфік звярнуў увагу на цяжкую сітуацыю сённяшняга света, у якім крызісы на рынку працы і ў эканомікі, часта спрыяюць крызісам у сям’і. “Канфлікты у сужэнстве, паміж пакаленнямі, крызіс у сферы занятасці ствараюць складаную сітуацыю дыскамфорту, якая ўплывае на сацыяльнае жыццё. Таму патрэбны новы гарманічны сінтэз паміж сям’ёй і працай, да якога сацыяльнае навучанне Касцёла можа прапаноўваць свой каштоўны уклад”, - сказаў Папа да ўдзельнікаў фонда ““Centesimus Annus-Pro Pontefice”. Бэнэдыкт ХVI нагадаў аб сваёй энцыкліцы “Сaritas in veritate” (“Любоў у праўдзе”) у якой падкрэсліў мадэль сямейнага жыцця, якая заключаецца ў любові, бескарыслівасці і ў дары з самога з сябе. “Сапраўдная справядлівасць заўсёды існуе разам з бескарыслівасцю і салідарнасцю”, - сказаў Бэнэдыкт ХVI. Папа звярнуў увагу на тое, што любоў у праўдзе азначае, што трэба надаць форму i парадак тым эканамічным ініцыятывам, якія, не адмаўляючы прыбытку, маюць намер выходзіць за логіку раўназначнага абмену, а таксама прыбытку як адзінай мэты”.

“Хрысціяне маюць абавязак выкрываць зло і сведчыць аб жывых каштоўнасцях, на якіх грунтуецца годнасць чалавека і садзейнічаць такім формам салідарнасці, якія спрыяюць супольнаму дабру, каб чалавецтва ўсё больш станавілася Божай сям’ёй”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.