Дэлегацыя каталіцкіх
біскупаў ЗША наведала сталіцу Ірака Багдад. Іерархі акрамя наведання касцёлаў, манастыроў,
школ і бальніц іракскай сталіцы таксама сустрэліся з вернікамі халдэйскай, лацінскай,
армянскай і сіра-каталіцкай супольнасцяў. “Хрысціяне Багдада пакутавалі шмат і іх
вера была выстаўлена на выпрабаванне. Адным з самых кранальных момантаў візіта была
малітва ў сіра-каталіцкім Касцёле Божай Маці Нястомнай Дапамогі, у якім 31 кастрычніка
2010 г. загінула у выніку тэрарыстычнага замаха многа вернікаў, сярод якіх было таксама
два святары”,- сказаў біскуп Кіканас.
Паводле амерыканскіх іерархаў сітуацыя
хрысціян у краіне не з’яўляецца спакойнай. “З-за рэлігійнага напружання хрысціяне
Ірака не адчуваюць сябе бяспечна ў сваіх дамах і касцёлах. З іх шматлікія былі прымушаны
эміграваць на поўнача краіны”,- сказаў біскуп Мюрэй. Падчас візіта прадстаўнікі амерыканскага
епіскапата пазнаёміліся з праектамі дапамогі дабрачыннай арганізацыі “Caritas”, якая
імкнецца дапамагаць як хрысціянанам так і мусульманам. Іерархі перакананыя ў тым,
што трэба дапамагаць Іраку, каб краіна вярнулася да нармальнага жыцця.
“На
жаль нестабільнасць і страх перад гвалтам усё яшчэ існуюць у Багдадзе. Людзі моляцца
за мір. Санкцыі, вайна і акупацыя краіны прымусілі народ плаціць цяжкую даніну. Хрысціяне
астануцца ў Іраку толькі тады, калі будзе мір, стабільнасць і магчымасць працаўладкавання.
Мы не можам астацца абыякавымі адносна іх патрэб”,- заявілі амерыканскія каталіцкія
біскупы.