Арцыбіскуп Шэўчук за развіццё адносін з Праваслаўнымі Цэрквамі
12 кастрычніка Вярхоўны
арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шэўчук сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта
кананічнага права ўніверсітэта св. Пія Х у Венецыі. Падчас сустрэчы іерарх расказаў
аб дыялогу на Украіне паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў рамках сумеснай каталіцка-праваслаўнай
камісіі.
“З самага пачатку маёй паслугі ў якасці кіраўніка ўкраінскіх грэка-католікаў
я заявіў, што імкненне да адзінства і супрацоўніцтва паміж нашымі Цэрквамі з’яўляецца
для нас найважнейшым. Я паўтараю словы маіх папярэднікаў: “Прабачаю і прашу прабачэння”,-
сказаў арцыбіскуп Святаслаў Шэўчук.
Іерарх звярнуў увагу на тое, што пасля
абвяшчэння ў 1990 г. Кодэксу канонаў Усходнях Цэркваў, грэка-католікі Украіны пачалі
ўсё больш абмяркоўваць свой статус і імкнуцца знайсці сінтэз паміж праваслаўнай і
каталіцкай эклезіялогіяй. “Мы уяўляем цяжкасці, якія могуць узнікнуць у гэтым працэсе,
але мы свядомыя той неабходнасці, што дыялог паміж католікамі і праваслаўнымі трэба
працягваць”,- сказаў кіраўнік украінскіх грэка-католікаў.
На думку іерарха
Усходнія каталіцкія Цэрквы могуць унесці істотны уклад на карысць тэалагічнага дывялога
з праваслаўнымі, перш за ўсё дзякуючы свёй поўна й згоднасці з усходняй традыцыяй.
“Пасля сустрэчы 23 жніўня з праваслаўным Кіеўскім Мітрапалітам Уладзімірам, я пераканы,
што мы наладзілі шчырыя і адкрытыя адносіны. Менавіта ў гэтай перспэктыве я хачу надалей
прыкладаць намаганні на карысць адзінства нашай царквы”,- сказаў арцыбіскуп Шэўчук.