2011-10-14 09:22:42

Святы Айцец звярнуўся да ўдзельнікаў Сацыяльнага тыдня малдаўскіх католікаў


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў Каталіцкага сацыяльнага тыдня, які праходзіць у сталіцы Малдовы Кішынёве 10-14 кастрычніка. У сваім звароце, за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, Папа заклікаў вернікаў спрыяць пабудове супольнага дабра краіны, якое з’яўляецца фундаментам грамадскага і палітычнага жыцця, а таксама неабходным крытэрыем развіцця.

Святы Айцец выказаў спадзяванне, што Сацыяльны тыдзень паспрыяе заахвочванню малдаўскіх католікаў у актыўную дзейнасці на карысць справядлівасці, салідарнасці і правоў чалавека. “Спадзяюся таксама, што час разважанняў і дыскусій абудзіць ва ўсёй Малдове надзею і любоў”, - адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.