2011-10-14 17:17:45

Папа прыняў на аўдыенцыі прэфектаў Італіі


RealAudioMP3 14 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі італьянскіх прэфектаў, прадстаўнікоў урада ў розных правінцыяй гэтай краіны. Папа выказаў сваю радасць сустрэцца з прэфектамі Італіі ў момант калі гэта краіна святкуе 150-годдзе яе аб’яднання і падкрэсліў, важную ролю, якую займаюць прэфектуры у дзяржаўнай сістэме.

“Як носьбіт паслання збаўлення дзейснага для людзей усіх часоў, Каталіцкі Касцёл вельмі глыбока ўгрунтаваны на тэрыторыі Італіі. Гэта рэальнасць жывая і ажыўляючыя, як зачын аб якім кажа Евангелле; яго прысутнасць вельмі значная і характарызуецца блізасцю да людзей і іх глыбокіх патрэбаў”, - сказаў Папа. Святы Айцец адзначыў таксама, што у сваёй місіі Касцёл заўсёды супрацоўнічае з прэфектурамі, якія здзейсняюць служэнне у сацыяльнай сферы і ў справе абароны правоў чалавека.

Бэнэдыкт XVI нагадаў, што сацыяльнае навучанне Касцёла заклікае работнікаў адміністратыўных устаноў не разумець сваю працу як безлікую і бюракратычную, але як дапамогу грамадзянам, рэалізаваную ў духу служэння.

Папа адзначыў, што прэфекты часта з’яўляюцца адзінай апорай для найбольш слабых катэгорыі, якія пакутуюць ад сацыяльных і эканамічных праблем. “Не спыняйцеся перад абліччам цяжкасцяў і непаразуменняў, але будзьце гатовы выконваць справы, вам давераныя, з вялікай адказнасцю і разважлівасцю”, - сказаў Бэнэдыкт XVI і нагадаў аб прыкладзе св. Амброзія, апекуна італьянскіх прэфектаў.

“Св. Амброзій казаў, што “установы грамадзянскай улады паходзяць аб Бога, і таму той, хто ў іх працуе з’яўляецца слугой Бога”, - адзначыў Папа і падкрэсліў “сакральны” характар такога служэння, якое патрабуе вялікай годнасці і павагі як да дзяржаўных устаноў, так і касцёльных. Пантыфік пажадаў прэфектам, каб іх праца натхнёная прыкладам св. Амброзія, заўсёды была служэннем справядлівасці, міру, свабодзе і супольнаму дабру.








All the contents on this site are copyrighted ©.