Егіпет: урад спачувае ў сувязі з забойствам хрысціян у Каіры
“Прэм’ер-міністр Егіпта
Эсам Шараф сустрэўся з Патрыярхам Копцкай Праваслаўнай Царквы Шэнудам ІІІ і ад імя
ўсяго егіпецкага ўрада выказаў свае спачуванні ў сувязі з гібеллю хрысціян 9 кастрычніка
ў Каіры”, - піша выданне “Аl Masry Al Youm”.
Адзначаецца, што падзеі, якія
адбыліся ў сталіцы Егіпта кінулі цень на кіраванне краінай Вярхоўнай радай узброеных
сіл. У сустрэчы Шараф і Шэнуда ІІІ абмяркавалі наступствы падзей, якія адбыліся ў
нядзелю і магчымыя ініцыятывы неабходныя для таго, каб яны больш ніколі не паўтараліся.