2011-10-13 12:16:12

Італія: справаздача аб голадзе ў свеце


RealAudioMP3 12 кастрычніка ў Мілане былі апублікаваны вынікі даследавання праведзенага міжнароднымі аргананізацыямі пад назвай: “Сусветныя паказчыкі голада”. Дзякуючы даследванню стала вядома, што колькасць галадаючых у свеце на працягу апошніх 21 гадоў нязначана паменьшыліся, аднак нераўнамерна. Напрыклад у такіх краінах, як Будундзі, Каморскія Астравы, Кот д’Івуар, Дэмакрачычная Рэспубліка Конга, Свацыленд і у Паўночная Карэя сітуацыя за апошнія гады пагоршылася. Паводле даследавання сёння найбольш пакутуюць ад голада жыхары Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Адзначаецца, што трывогу выклікае стан насельніцтва ў 26 краінах свету. Акрамя таго, у справаздачы не разглядаліся драматычныя вынікі засухі, якая закранула на працягу апошніх месяцаў краіны Усходняй Афрыкі: Самалі, Кенію, Джыбуцці, Судан і новую краіну Паўднёвы Судан.








All the contents on this site are copyrighted ©.