2011-10-13 13:51:23

Малдова: сацыяльная дзейнасць – практычны экуменізм


RealAudioMP3 У сталіцы Малдовы Кішынёве працягваюцца працы Каталіцкага сацыяльнага тыдня. На думку румынскага каталіцкі біскупа Пэтру Гергхеля, гэты форум з’яўляецца важным крокам, які павінен стаць імпульсам для іншых Касцёлаў ва Усходняй Еўропе”.

Іерарх адзначыў, што “калі Касцёл не спрыяе вырашэнню сацыяльных праблем, ён губляе частку сваёй сутнасці”. Сацыяльная дзейнасць з’яўляецца полем для супольнай працы розных хрысціянскіх канфесій, неаднаразова падкрэслівалася на форуме. На думку біскупа Гергхеля, такая дзейнасць з’ўляецца практычным экуменізмам, укладам ў вырашэнне праблем братоў хрысціян.

Таксама сёння з прамовай на мерапрыемстве выступіў арцыбіскуп італьянскага Трыестра Джампаўло Крэпальдзі, які адзначыў што “Сацыяльныя тыдні, з’яўляюцца вельмі важным інструментам, неабходным для таго, каб адказаць на грамадскія, эканамічныя і палітычныя праблемы, які сёння ўзнікаюць перад сумленнем хрысціян і патрабуюць вырашэння ў духу Евангелля і сацыяльнага навучання Касцёла”.

Італьянскі іерарх падкрэсліў, што існуе вельмі шмат выклікаў, на якія католікі павінны адказаць, каб праз сваё прароцкае сведчанне спрыяць пабудове цывілізацыі любові. Арцыбіскуп звярнуў увагу на праблемы, якія тычацца права на жыццё, этыкі ў эканамічнай сферы, экалогіі.

“У сацыяльнай сферы заўсёды існуе патрэба ў сведках, мучаніках і святых”, - сказаў іерарх і заклікаў “спрыяць выхаванню сапраўдных вернікаў, прарокаў і сведкаў, здольных змяняць механізмы сучаснага грамадства сваімі ідэямі і дзеямі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.