2011-10-13 13:30:31

Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Гандураса


RealAudioMP3 13 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Гандурас Парфірыя Лабо Соса, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці Сакратаром Апостальскай Сталіцы па адносінах з дзяржавамі.

“Падчас сардэчнай размовы быў адзначаны вялікі ўклад, які Касцёл зрабіў у развіццё гэтай краіны, асабліва ў сферы адукацыі і мэдыцыны. Таксама звярталася ўвага на важнасць працягваць спрыяць прымірэнню і ўзаемнаму разуменню паміж жыхарамі Гандураса, салідарнасці і міру ў пошуку супольнага дабра”, - адзначаецца ў спецыяльны паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы.

Акрамя таго, падчас размовы Пантыфіка з гандураскім лідэрам гаворка ішла аб ролі гэтай краіны ў сістэме міжнародных адносін і аб іншых тэмах, якія тычацца сітуацыі ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.