2011-10-13 11:18:32

Арцыбіскуп Багдада: хрысціяне не падтрымліваюць дыктатарскія рэжымы


RealAudioMP3 “Хрысціяне Блізкага Усхода не падтрымліваюць дыктатарскія рэжымы, і занепакоены тым, што сучасныя ідэалогіі спрыяюць фарміраванню рэлійных і фундаменталіскіх рэжымаў”, - адзначыў у інтэрв’ю агенству “SIR” лацінскі арцыбіскуп Багдада Жан Слейман, на заканчэнне сімпозіўма Лацінскіх Біскупаў арабскіх краін, які закончыўся 13 кастрычніка ў Рыме.

“На Захадзе, зараз шмат гаворыцца аб “арабскай вясне”, якая не абавязкова з’яўляецца вясной. Мы патрабуем павагі да правоў чалавека, яго годнасці, маем жаданне, такое як і ўсе іншыя, жыць свабоднымі ад страха перад іншымі дыктатурамі, больш небяспечнымі, а менавіта рэлігійнымі”, - сказаў іерарх. Арцыбіскуп Слейман адзначыў, што абвінавачванні хрысціян у тым, што яны падтрымліваюць дыктатарскія рэжымы не маюць пад сабой падставы. “Гэта не праўда – адзін з галоўных праціўнікаў Асада ў Сірыі менавіта хрысціянін, і хрысціяне мірна патрабуюць свецкай дзяржавы”, - сказаў іерарх.

Іншай праблемай, якая знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Лацінскіх Біскупаў арабскіх краін, з’яўляецца эміграцыя. На форуме ў Рыме адзначалася, што на сённяшні дзень Егіпет пакінулі ўжо каля 100 тыс. хрысціян-коптаў. На думку арцыбіскупа Слеймана, сітуацыя на Блізкіх Усходзе, пачне станавіцца спакойнай, калі будзе ўрэгуліраваны араба-ізраэльскі канфлікт.








All the contents on this site are copyrighted ©.