2011-10-12 12:11:18

Рым: сустрэча аб новай евагелізацыі


RealAudioMP3 15-16 кастрычніка ў Ватыкане пройдзе сустрэча на тэму: “Новыя евангелізатары для новай евангелізацыі - Божае Слова расце і распаўсюджваецца”, арганізатарам якой з’яўляецца Папская рада па новай евангелізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі арцыбіскуп Рыно Фізікелла адзначыў, што мэта гэтага мерапрыемства заключаецца перш за ўсё ў тым, каб пазнаёміць Святога Айца з прадстаўнікамі розных касцельных асяродкаў, якія ўжо задзейнічаны ў новай евангелізацыі.

Іерарх расказаў, што ўдзельнікі форума сустрэнуцца з Бэнэдыктам XVI, будуць прымаць удзел у малітвах і разважаннях, вечарамі будуць удзельнічаць ў сустрэчах на тэму новай евангелізацыі на плошчах і ў касцёлах Рыма. На думку арцыбіскупа Фізікеллы сустрэча паспрыяе таму, каб паказаць свету і самаму Касцёлу, бачны знак таго, што новая эвангелізацыя ўжо даўно пачалася.

Ідэя новай евангелізацыі нарадзілася не таму, што была створана новая дыкастэрыя Апостальскай Сталіцы. Бл. Ян Павел ІІ на працягу 27 гадоў натхняў Касцёл, прызнаць тэрміновасць і неабходнасць новай евангелізацыі. Бэнэдыкт ХVI, па-сапраўднаму прароцкім актам, праз заснаванне спецыяльнай Папскай рады хацеў, каб розныя касцёльныя асяродкі, змаглі знайсці свой арыенцір, канкрэтны выраз у справе служэння, якое сам Папа здзяйсняе для Касцёла праз новую евагелізацыю”.

Іерарх расказаў, што падчас форума будуць абмяркоўвацца розныя пытанні: сям’і, літургіі, палітыкі, пастырскай працы, а таксама культуры і эміграцыі. Арцыбіскуп Фізікелла адзначыў, што менавіта эміграцыя з’яўляецца вельмі сур’ёзным фактарам, бо у свеце адбываецца перамяшчэнне мільёнаў хрысціян, якія носяць з сабой не толькі багацце хрысціянскага вопыту, але таксама сустракаюцца з выклікамі, якія ўзнікаюць праз секулярызацыю грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.