2011-10-12 15:28:41

Папа памоліцца за краіны Лацінскай Амерыкі


RealAudioMP3 12 снежня 2011 г. у базыліцы св. Пятра, Бэнэдыкт ХVI будзе цэлебраваць св. Імшу з нагоды 200-годдзя незалежнаcці некаторых краін Лацінскай Амерыкі. Святы Айцец прыняў просьбу спецыяльнай Папскай каміcіі па справах гэтага рэгіёна духоўна далучыцца да святкаванняў, якія пройдуць у Мексіцы, Бразіліі, Аргентыне і іншых краінах Лацінскай Амерыкі.

“L’Osservatore Romano” адзначае, што ў гэтым рэгіёне пражывае больш за 40% католікаў у свеце, якія з сыноўскай адданасцю шануюць Найсвяцейшую Панну Марыю, трываюць ў адзінстве з мясцовымі Касцёламі і Апостальскай Сталіцай.

200-годдзю незалежнасці лацінаамерыканскіх краін прысвечаны шматлікія дакументы і звароты, як з боку Біскупскіх Канферэнцый рэгіёна, так і асобных біскупаў. Акрамя таго, былі распрацаваны спецыяльныя касцёльныя праграмы святкаванняў на літургічным, акадэмічным і выдавецкім узроўнях.








All the contents on this site are copyrighted ©.