2011-10-12 11:31:15

Касцёл у Аўстраліі бароніць правы абарыгенаў


RealAudioMP3 З 10 кастрычніка у рамках візіта “Ad limina Apostolorum” у Рыме знаходзіцца дэлегацыя аўстралійскіх біскупаў. У інтэрв’ю нашаму радыё старшыня епістапата гэтай краіны арцыбіскуп Філіп Уілсан, расказаў аб жыцці каталіцкай супольнасці ў Аўстраліі. Сярод галоўных багаццяў Касцёла ў гэтай краіне арцыбіскуп назваў яе інтэрнацыянальны склад. Іерарх адзначыў, што колькасць католікаў у Аўстраліі заўсёды павялічваецца дзякуючы эмігрантам, якіх на працягу апошніх 50 год прыбыло вельмі шмат, галоўным чынам з Еўропы і Азіі. Арцыбіскуп Уілсан расказаў, што адной з частак пастрыскай актыўнасці Касцёла ў гэтай краіне з’яўляецца дзейнасць сярод абарыгенаў.

Абарыгены гэта вельмі важная група і Касцёл уважлівы да яе. Яны прадстаўляюць сабой супольнасці, якія сёння сустракаюцца з вельмі цяжкімі праблемамі, таму ўсе дыяцэзіі маюць спецыяльныя пастрыскія ініцыятывы, мэта якіх дапамагаць ім і ўпоўні ўключыць у жыццё Касцёла. Аўстралійскі епіскапат мае спецыяльную Камісію, адказную за дыялог з абарыгенамі, якая клапоціцца аб іх сітуацыі, супрацоўнічае і дапамагае ім жыць годным жыццём у веры. Іх праблемы звязаны, часцей за ўсё, з вельмі абмежаванымі магчымасцямі, з недахопам медыцынскай дапамогі, нізкім узроўнем адукацыі, таму Касцёл перш за ўсё шукае шляхоў для вырашэння гэтых праблем, а таксама нагадвае ўсяму аўстралійскаму грамадству і уладам, аб вялікай адказнасці, якую мы маем за гэтых людзей”.

Арцыбіскуп Уілсан расказаў, што Касцёл у Аўстраліі вельмі шмат увагі надае працы з моладзю, імпульсам для якой сталі Сусветныя дні моладзі, што праходзілі ў Сіднэі ў 2008 г. Таксама католікі вельмі заахвочаны ў экуменічныя працэсы і міжрэлігійны дыялог, дапамогу эмігрантам і ў дзейнасць перад абліччам такіх сучасных выклікаў, як паніжэнне узроўня маральнасці, рэлятывізма у адносінах да такіх каштоўнасцяў як чалавечае жыццё, сям’я, годнасць працы.








All the contents on this site are copyrighted ©.