2011-10-12 16:23:44

Ватыкан: выпрабаванне цягніка для Папы


RealAudioMP3 11 кастрычніка ў Ватыкане адбылося выпрабаванне цягніка, на якім Бэнэдыкт ХVI адправіцца ў Асізі на экуменічную сустрэчу “Паломнікі Праўды – паломнікі міра”.

Хуткасны цягнік, які прыбыў на чыгуначную станцыю ў Ватыкане належыць італьянскай кампаніі “Trenitalia”. Ён складаецца ў сямі вагонаў і не мае ніякіх спецыяльных мадыфікацый. Папа разам з іншымі ўдзельнікамі форума накіруецца ў горад св. Францішка ў суправаджэнні двух машыністаў і сямі супрацоўнікаў італьянскай чыгуначнай кампаніі.

Так як у горадзе-дзяржаве Ватыкан няма лініі элетраперадач, цягнік з дапамогай дызельнага лакаматыва даедзе да станцыі “San Pietrо”, якая знаходзіцца побач з Ватыканам. Там ён злучыцца з нацыянальнай лініяй электраперадач. Падарожжа Папы зойме каля 2 гадзін.








All the contents on this site are copyrighted ©.