2011-10-11 11:19:07

Святая Зямля: хрысціянскія лідэры асудзілі акты вандалізма


RealAudioMP3 Хрысціянскія ардынарыі Святой Зямлі апублікавалі паведамленне ў якім асудзілі пашкоджанне вандаламі шматлікіх хрысціянскіх і мусульманскіх могілак і месцаў культу на тэрыторыі Ізраэля. Яны звяртаюць увагу на тое, што за падобнымі злачынствамі могуць стаяць фундаменталіскія групоўкі. “Мы знаходзімся перад новым феноменам насілля ў межах дзяржавы, якая мае абавязак клапаціцца аб бяспецы людзей, а таксама культавых будынках і месцах”, - падкрэсліваюць хрысціянскія лідэры.

Акты вандалізма адбыліся на мінулым тыдні на ўсёй тэрыторыі Ізраэля - ад Галілеі да Яффы. “Яны не маюць нічога супольнага з рэлігіяй і не служаць інтарэсам краіны, але сведчаць аб існаванні пагрозы для бяспекі мірнага жыцця грамадзян”,- адзначаюць іерархі.

Ардынарыі спадзяюцца, што ўлады прымуць сур’ёзныя меры, каб пакараць вінаватых у гэтым і тых, хто стаіць за арганізацыяй актаў вандалізма. “Яны павінны быць прыцягнуты да адказнасці, а заданнем дзяржавы з’яўляецца выхаванне ў грамадзянах павагі да рэлігійнага плюралізма”,- гаворыцца ў паведамленні хрысціянскіх лідэраў.








All the contents on this site are copyrighted ©.