2011-10-11 11:45:36

Патрыярх Кірыл: Булгакаў паказаў панаванне цёмнай сілы ў жыцці савецкага чалавека


RealAudioMP3 Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, падчас свайго візіта ў Кішынёў паразважаў аб мастацкай каштоўнасці рамана Міхаіла Булгакава “Майстар і Маргарыта”. “Карысць яго ў тым, што ён упершыню, ў паслярэвалюцыйны час, калі у краіне ўжо не было ніякай свабоды, рэальна паказаў панаванне цёмнай сілы ў жыцці тагачаснага савецкага грамадства. Менавіта таму, я мяркую, яго раман стаў бессмяротным”, - цытуе словы іерарха інфармацыйнае агентсва “Інтерфакс”.

На думку праваслаўнага Патрыярха, паказаць “жудаснае падзенне тагачаснага савецкага чалавека, яго маральнасці, адносін да дабра і зла, прадажнасці, карумпаванасці, непрынцыповасці”, толькі “у рамках метафізічнай прыпавесці было немагчыма”. Іерарх падкрэсліў, што раман даў магчымасць людзям паглядзець на саміх сябе: у нейкім сэнсе “сатана панаваў ў тым грамадстве, ён быў галоўным”, і паказаць гэта ў Булгакава атрымалася “майстарскі”.

Як адзначыў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы, існуе вялікая колькасці інтэрпрытацый таго, што азначае раман “Майстар і Маргарыта”. Адны лічаць, што Булгакаў, адыйшоў ад Царквы і “спецыяльна вычварыў евангельскае апавяданне, стварыў нейкі міф, звязаны з жыццём Езуса Хрыста, які быў ні чым іншым, як яго рэакцыяй на афіцыйнае хрысціянства, з якім ён сябе больш не звязваў”. “Я крытычна стаўлюся да гэтага”, - адзначыў Патрыярх і расказаў, што калі пазнаёміўся з біяграфіяй пісьменніка зразумеў, што той, меньш за ўсё быў схільны станавіцца на шлях антырэлігійнай барацьбы”. “Ён сапраўды, будучы са святарскай сям’і, не быў практыкуючым хрысціянінам, але вось наколькі ён адыйшоў ад веры – аб гэтым ніхто не ведае”, - сказаў Патрыярх Кірыл. Ён нагадаў, што Булгакаў пісаў падчас масавага пераследу хрысціян, і не ацэньвае, наколькі раман адпавядае праваслаўным канонам.








All the contents on this site are copyrighted ©.