2011-10-11 15:47:43

Малдова: пачаўся Каталіцкі сацыяльны тыдзень


RealAudioMP3 “Сведчыць аб вернасці Хрысту і самым меншым братам, сярод якіх таксама і бедныя: гэта мэта першага Сацыяльнага тыдня малдаўскіх католікаў”, - адзначыў у прывітальным слове да яго удзельнікаў біскуп Кішынёўскі Антон Коса, падчас адкрыцця форума, якое прашло раніцай 11 кастрычніка ў малдаўскай сталіцы.

Іерарх працытаваў словы Бэнэдыкта XVI скіраваныя да пасла Малдавіі, аб тым, што “Касцёл не патрабуе асаблівых прывілегій, але жадае быць верным сваёй мэце і служыць кожнай чалавечай асобе, не робячы розніц, згодна з місіяй якая была яму даверана Хрыстом”. Гэты выраз з’яўляецца “кароткім зместам нашай працы, якая пройдзе на працягу гэтых некалькіх дзён”, - дадаў біскуп Коса. Іерарх адзначыў, што “Каталіцкі Касцёл не мае гатовага вырашэння ўсіх праблем, але адчувае абавязак быць заўсёды побач з гэтым народам каб служыць яму са стараннасцю, што заўсёды вызначала яго выбары”. Таму, на думку біскупа Косы, мэта Сацыяльнага тыдня, заключаецца ў тым, каб “распрацаваць сацыяльна-пастырскую праграму, якая будзе адштурхоўвацца ад праблем найслабейшых, уключаць асаблівыя патрэбы розных тэрыторый і скіруе свецкіх вернікаў да большай і эфектыўнай дзейнасці”.

Форум, які пачаўся сёння ў Кішынёве працягнецца да 14 кастрычніка. У ім прымаюць удзел акрамя каталіцкіх іерархаў з розных краін Еўропы, прадстаўнікі праваслаўных і пратэстанскіх Цэркваў, а таксама дзяржаўныя і грамадскія дзеячы.








All the contents on this site are copyrighted ©.