2011-10-11 10:38:46

Бірмінгем: св. Імша ў гадавіну беатыфікацыі бл. Генры Ньюмана


RealAudioMP3 “Навучанне бл. Генры Ньюмана можа дапамагчы католікам лепш разумець ідэалагічны крызіс нашага часу і даць ім упэўненасць у тым, што прыйдзе час калі ён будзе пераможаны”, - сказаў біскуп Шрэўбургскі Марк Дэвіс, падчас св. Імшы у гадавіну беатыфікацыі Генры Ньюмана, якая адзначалася 9 кастрычніка ў Вялікабрытаніі.

У літургіі, якая прайшла ў бірмінгемскім Араторыі, заснаваным Генры Ньюманам, прымалі ўдзел шматлікія пілігрымы, а таксама кс. Інгацый Харысан, сучасны кіраўнік Араторыя і пастулятар беатыфікацыйнага працэса англійскайга благаслаўлёнага.

Цытуючы словы Бэнэдыкта XVI, прамоўлены падчас развітальнай цэрымоніі на заканчэнне свайго мінулагодняга візіта ў Вялікабрытанію, біскуп Дэвіс нагадаў, што “выдатная прароцкая дакладнасць” з якой кардынал Ньюман умеў прадбачыць выклікі з якімі сёння сустракаецца англійскае грамадства і увесь заходні свет, указваюць нам на сімптомы маральнага рэлятывізма, якія сталі “хваробай нашага часу”. “Акрамя таго, што благаслаўлёны прадказаў цяжкія стагодзі, якія трэба будзе перажыць, ён заклікаў Касцёл заставацца укаранёным у сваёй веры, каб быць здольным перамагчы ўсе цяжкасці з якімі ён будзе сустракацца”, - сказаў іерарх. Біскуп Дэвіс адзначыў, што рэліквіі благаслаўлёнага Генры Ньюмана, якія захоўваюцца, у бермінгемскім Араторыі, “дазволяць яго сэрцу маўкліва перадаваць гэтае натхненне многім іншым сэрцам, умацоўваючы іх у надзеі на перамогу ў бітве, у якой мы ўсе прымаем удзел”.








All the contents on this site are copyrighted ©.