2011-10-10 16:17:55

Пакістан: хрысціяне патрабуюць захаваць жыццё забойцы губернатара


RealAudioMP3 “Так” – справядлівасці і законнасці; “Не” – смяротнаму пакаранню, нават для такога злачынцы, як Мумтаз Куадры, які забіў губернатара штата Пунджаб Салмана Тасіра і стаў героем, для груп ісламскіх радыкалаў”, - адзначаюць у сваім спецыяльным пасланні біскупы Пакістана.

У той час як фундаменталісты заклікаюць вызваліць забойцу, хрысціяне Пакістана патрабуюць не ўжываць да яго найвысшую меру пакарання. “Няхай ніхто не кранае Каіна”, - такога прынцыпу прытрымліваюцца вызнаўцы Хрыста, сведчачы аб сакральнасці чалавечага жыцця, нават калі гаворка ідзе аб кілеры. Хрысціяне Пакістана нагадваюць, што “толькі Бог з’яўляецца даўцам жыцця”.

На думку Альвіна Самуэля, пратэстанскага пастара і юрыста, які дапамагае пакістанскім хрысціянам, супольная дзейнасць хрысціян і мусульман на карысць законнасці і павагі да жыцця, можа прынесці вельмі станоўчыя плёны ў справе ўстанаўлення гармоніі ў грамадстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.