2011-10-10 14:47:43

Кардынал Нагіб: народ Егіпта не быў падрыхтаваным да новых выклікаў


RealAudioMP3 Александрыйскі Патрыярх егіпецкіх коптаў, кардынал Антоніос Нагіб, у інтэрв’ю агенству “SIR”, адзначыў, што негледзячы на тое, што рэвалюцыя, якая адбылася ў краіне, здолела скінуць рэжым, які моцна трываў на працягу больш 30 гадоў, аднак, сёння народ апынуўся ў сітуацыі, якой, некалькі месяцаў таму, ніхто не чакаў. “Народ аказаўся непадрыхтаваным змагацца з новымі праблемамі, якія закранулі розных сферы: палітычную, эканамічную, пытанні бяспекі”, - адзначыў іерарх.

Кардынал Нагіб расказаў, што ўскладае вялікія спадзяванні на маючыя адбыцца 28 лістапада 2011 г. парламенцкія выбары, якія павінны будуць праясніць сітуацыю ў Егіпце.

“Будучыня краіны не з’яўляецца яснай і мы вельмі заклапочаны ёй. - сказаў іерарх - І ў той жа час мы маем надзею, што ўбачым Егіпет, жыццё якога будзе грунтавацца на грамадзянскіх правах, роўнасці жыхароў, без дыскрымінацый, перш за рэлігійнай”. Іерарх падкрэсліў, што хрысціяне краіны прымуць актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах і падтрымаюць, тыя палітычныя партыі і лідэраў, якія дзейнічаюць на карысць развіцця дэмакратыі. “Для нас з’яўляецца важнай перш за ўсё палітычная праграма, а не рэлігійная прыналежнасць кандыдытаў”,- сказаў Антоніос Нагіб.








All the contents on this site are copyrighted ©.