2011-10-10 10:32:12

ЗША: святары самыя шчаслівыя людзі


RealAudioMP3 “Каталіцкія святары з’яўляюцца аднымі з самых шчаслівых і самарэалізаваных людзей у ЗША”, - адзначае амерыканскі тэолаг і псіхолаг кс. прэлат Стэфан Расэцці. На яго думку найбольш уплываюць на унутраны стан святароў малітва і блізкі кантакт з Богам, з іншымі святарамі і парафіянамі.

“Малітва з’яўляецца неабходнай для адчування шчасця святаром і яго душпастырскай самарэалізацыі. Малітва, вельмі блізка звязана з прафесійнай задаволенасцю – без яе чалавек засыхае і нават губляе жаданне быць ксяндзом”, - кажа навуковец, які правёў некалькі даследванняў у гэтай сферы.

Кс. Расэцці прадставіў вынікі сваіх навуковых прац падчас сімпозіўма “Чаму святары шчаслівыя?”, які прайшоў у Каталіцкім амерыканскім універсітэце ў Вашынгтоне. Былы старшыня амерыканскага епіскапата, Мітрапаліт Атланты, біскуп Уілтан Грэгары, адзначыў, што вынікі даследванняў кс. прэлата Расэцці, знаходзяць падцвярджэнне ў яго уласным вопыце.

Кс. Расэцці вельмі блізка знаёмы з праблемамі духавенства. У 1996-2000 г., ён кіраваў Інстытутам св. Лукі у Сільвер Спрынзе, у штаце Мэрылэнд – месцы ў якім святары праходзяць лячэнне ад алкагалізму, цягі да наркотыкаў, сексуальных залежнасцяў і іншых праблем, якія перашкаджаюць спаўняць святарскае служэнне.








All the contents on this site are copyrighted ©.