2011-10-10 16:44:29

Ватыкан: св. Імша памяці папы Пія ХІІ


RealAudioMP3 9 кастрычніка ў гротах ватыканскай базылікі адбылася св. Імша памяці Пія ХІІ, папы, які памёр 9 кастрычніка 1958 г. Літургію ўзначаліў кардынал Анджэло Камастры, архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра. У ёй прынялі ўдзел шматлікіх кардыналы, біскупы, святары, законніцы і законнікі, а таксама каля сотні свецкіх вернікаў.

У сваёй гаміліі кардынал Камастры адзначыў, што падчас ІІ Сусветнай вайны “не было маўчання” Пія ХІІ, і працытаваў сведчанні некаторых вядомых прадстаўнікоў яўрэйскага народа, сярод якіх Эйнштэйн, Голда Мэір, Хаім Вейцман, які ў 1949 г. стаў першым прэм’ер-міністрам Ізраэля. Кардынал Камастры нагадаў словы Вейцмана напісаныя у 1943 г.: “Апостальская Сталіца, дзе толькі магчыма, аказвае вялікую дапамогу, каб аблегчыць цяжкую долю маіх суайчыннікаў, якія церпяць пераслед”.

Кардынал Камастры ўзгадаў таксама словы іншага кіраўніка Ізраэля, Машэ Шарэта, які пасля сустрэчы з Піям ХІІ сказаў: “Маім першым абавязкам было ад імя яўрэйскага народа, падзякаваць вам, а праз вас усяму Каталіцкаму Касцёлу, за тое, што было зроблена, ў многіх краінах, для збаўлення яўрэяў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.