2011-10-09 16:30:28

Святы Айцец да вернікаў Калабрыі: апраніцеся ў вясельную вопратку любові!


RealAudioMP3 9 кастрычніка, Бэнэдыкт XVI наведаў з Апостальскім візітам дзве дыяцэзіі на поўдні Італіі: Ламецыя Тэрмэ і Сэрра-Сан-Бруно. Каля 9.00 самалёт з Пантыфікам на борце прызямліўся ў аэрапарту Ламецыя Тэрмэ, адкуль, пасля цэрымоніі прывітання, Святы Айцец накіраваўся на тэрыторыю вялікага індыстрыяльнага цэнтра, дзе адбылася св. Імша ў якой прынялі ўдзел тысячы вернікаў Калабрыі. У сваёй гаміліі Святы Айцец паразважаў, над фрагментам сённяшняга Евангелля, у якім гаворка bшла аб вяселлі на якое былі запрошаны шматлікія госці.

“Езус у Евангелле расказвае нам аб адказе, які атрымаў на сваё запрашэнне Бог, прадстаўлены ў вобразе караля. Запрошанных было шмат, але адбылося нешта нечаканае: яны адмовіліся ўдзельнічаць у свяце, бо мелі іншыя справы; некаторыя нават прадэманстравалі сваю пагарду запрашэннем. Бог вельмі шчыры да нас – прапануе сваё сяброўства, дары, радасць, але мы часта не прымаем яго словы, дэманструем сваю зацікаўленасць іншымі рэчамі, ставім на першае месца матэрыяльныя патрэбы і нашы інтэрэсы”.

Папа адзначыў, што негледзячы на адмову гасцей прыйсці на вяселле, Бог не губляе сваёй шчырасці і пасылае слугаў запрасіць на свята іншых людзей – бедных і пакінутых. Святы Айцец засяродзіў увагу на тое, што Бог меў толькі адно патрабаванне – апрануць вясельную вопратку. Бэнэдыкт XVI нагадаў, што св. Грыгорый Вялікі, калі тлумачыў гэты фрагмент, адзначыў, што вера чалавека адкрыла яму дзверы на вяселле, але яму не хапала самага галоўнага – вясельнай вопраткі – гэта значыць любові і міласэрнасці. “Гэта вопратка сімвалічна прадстаўляецца двума драўлянымі балкамі – адной вертыкальнай, а іншай гарызантальнай: любоўю да Бога і любоўю да бліжняга. Усе мы запрошаны на вяселле Пана, але павінны паклапаціцца аб нашай вясельнай вопратцы - любові, жыцці глыбокай любоўю да Бога і бліжняга”, адзначыў Папа.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што прыехаў, каб падзяліць з вернікамі дыяцэзіі іх радасці і надзеі, цяжкасці і абавязкі, ідэалы і чаканні. Святы Айцец звярнуў увагу на галоўныя праблемы рэгіёна: беспрацоўе і крымінальную абстаноўку. Папа заклікаў вернікаў Калабрыі не губляць аптымізма і з любоўю працаваць для дабра бліжніх і ўсяго грамадства. “Працягвайце сведчыць аб чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцях, так моцна ўкаранёных у веры і гісторыі гэтай тэрыторыі і яе насельніцтва”.

Пасля заканчэння св. Імшы, Бэнэдыкт XVI разам з прысутнымі вернікамі памаліўся “Анёл Панскі”, перад якім нагадаў, што на працягу месяца кастрычніка вернікі асаблівым чынам, з дапамогай ружанца разважаюць над таямніцамі жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі. “Марыі я давяраю вашу дыяцэзіяльную супольнасць, каб ішла у адзінстве веры, надзеі і любові. Няхай Маці Касцёла заўсёды мае ў сваім сэрцы вашу місіянерскую дзейнасць, падтрымлівае святароў у із служэнні, бацькоў у выхаванні дзяцей, суцешыць хрорых і пакутуючых, захавае чыстыя і шчырыя душы ў моладзі. Вера святых абнаўляе свет! Дзякуючы гэтай веры, таксама і вы, абдновіце сёння вашу і нашу Калабрыю!”, сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.