“Часам узнікае пытанне,
чаму Апостальская Сталіца, прымае ўдзел у сусветных форумах, такіх як асамблея ААН,
падчас якой нярэдка праходзяць сапраўдныя палітычныя баталіі”, - на гэта пытанне спрабуе
адказаць у сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” дырэктар Ватыканскага радыё і кіраўнік
Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Ён адзначае, што “статус Апостальскай
Сталіцы – назіральнік, і такім чынам яна не уўзельнічае ў галасаванні”. Каб лепш зразумець
ролю Святога Пасада ў гэтай міжнароднай арганізацыі кс. Ламбардзі прапануе перачытаць
яшчэ раз тэкст апошняга выступлення арцыбіскупа Мамбэрці, Сакратара па адносінах з
дзяржавамі.
“У словах іерарха вельмі лёгка ўбачыць лінію, якую вялі папярэднія
Пантыфікі, падчас прамоваў у Нью Ёрку. Ян Павел ІІ шмат увагі звяртаў на тое, што
ААН павінна быць месцам дзе ўсе краіны прызнаюцца як члены сям’і, натхнёныя салідарнасцю
і клопатам аб дабры ўсяго чалавецтва. У святле такой ідэі, Бэнэдыкт XVI развіў паняцце
“адказнасці абараняць”, як канкрэтны выраз увагі да найбольш слабых”, - сказаў кс.
Ламбардзі.
Ён заўважыў, што арцыбіскуп Мамбэрці, пачынае менавіта з гэтага,
гаворачы аб такой адказнасці ва ўмовах гуманітарнага крызіса, асабліва ў Самалі, а
таксама аб абавязку бараніць мір, бяспеку і правы чалавека. “Затым іерарх казаў, аб
рэлігійнай свабодзе, якая сёння часта парушаецца і абмяжоўваецца выключэннем рэлігіі
з грамадскай сферы. – сказаў кс. Ламбардзі - Пасля гэтага арцыбіскуп казаў аб адносінах
паміж этыкай і эканомікай, якія сталі прычынай сусветнага эканамічнага крызіса. Казаў,
таксама, аб устойлівым развіцці, якому ў хуткім часе будзе прысвечана спецыяльная
канферэнцыя ААН”. “Сакратар па адносінах з дзяржавамі нагадаў, што свядомасць быцця
“сям’ёй краін” падтрымлівае разуменне адказнасці за навакольнае асяродзе, а таксама
барацьбу з гандлем зброяй”, - адзначыў дырэктар Ватыканскага радыё.
“Сям’я
– гэта супольнасць заснаваная на ўзаемазалежнасці, на узаемным даверы, бескарыснай
дапамозе і шчырай павазе”, - завяршае сваю прамову Мамбэрці. Ён падкрэсліў, што зараз
важна, каб увага да патрэбаў кожнага чалавека стала рэальнасцю у нашым свеце. Менавіта
для гэтага Апостальская Сталіца прысутная ў Нью Ёрку”, - завяршае сваё разважанне
кс. Ламбардзі.