2011-10-07 11:38:54

“Save the children”: 350 млн. дзяцей не маюць доступу да медыцыны


RealAudioMP3 У свеце больш за 350 млн. дзяцей ніколі не было ў лекара ў сваім жыцці. Так паведамляе фонд дапамогі дзецям“Save the children” , арганізацыя, якая пачала кампанію супраць дзіцячай смяротнасці. Па дадзеных арганізацыі амаль 8 млн дзяцей ніжэй 5 года жыцця памірае ад вельмі простых хвароб. З іх 70% у першым годзе жыцця а 40% у першым месяцы. Большасць з гэтых смерцяў спрычыняюць вылечныя хваробы, якія можна вельмі хутка прадухіліць. Да іх фонд дапамогі дзецям залічае: да і пасляродавыя ўскладненні, пнеўманію, малярыю і дыярэю.

Чад і Самалі гэта краіны ў якіх медыцынская апека з’яўляецца вельмі драматычнай з моманту нараджэння дзіцяці і ў наступныя гады яго жыцця. У афрыканскіх краінах працуе толькі каля 3% ўсіх лекараў, медсмясцёр і акушэрак свету.

Клаўдыё Тэсаўро, старшныя італьянскага фонду дапамогі дзецям адзначыў, што зніжэнне ўзроўню дзіцячай смяротнасці на 2/3 і на 3/4 сярод маці дзяцей да 2015 г.не можа быць дасягнута, пакуль яны не могуць разлічваць на дапамогу лекараў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.