2011-10-07 14:21:06

Філіпіны: вернікі ў ліквідацыі наступстваў ўрагана


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Філіпінаў скіравала спецыяльна пасланне да верніікаў краіны, у якім заклікаюць да таго, каб яны са шчодрасцю дапамаглі насельніцтву з паўночных рэгійнаў краіны, якое пацярпела ад нядаўніх трагічных ураганаў.

Арцыбіскуп Манілы, кардынал Гаўдэнцыё Росалес заклікаў вернікаў сталіцы краіны, каб не заставаліся абыякавымі адносна дапамогі жыхарам правінцый Булакан і Пампанія, якія 2 кастрычніка моцна пацярпелі ад ўраганаў. Яны знішчылі сотні дамоў, моцна пашкодзілі дарагі і іншую інфаструктуру.

Кардынал Росалес адзначыў, што “любая дапамога будзе кіравана ў дабрачынную арганізацыю “Caritas”, якая будзе дапамагаць тым, хто сапраўды патрабуе дапамогі”.

Кс. Антоніо Паскуаль, дырэктар “Caritas” сказаў, што дабрачынная арганізацыя “збірае ахвяраванні ад усіх каталіцкіх супольнасцяў і парафій краіны. У цяперашні час насельніцтва са знішчаных ураганам правінцый патрабуе, перш за ўсй харачавых прадуктаў і медыкаментаў.”. Таксама шматлікія добраахвотнікі дапамагаюць пацярпеламу насельніцтву, таксама і тым людзям, якія жывуць у аддаленых раёнах краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.