2011-10-07 11:38:38

Украіна: біскупы занепакоены грамадска-палітычнай сітуацыяй


RealAudioMP3 Біскупы Украінскай грэка-каталіцкай царквы акрэслілі “безадказнай” палітыку цяперашніх уладаў краіны. У сваім паведамленні скіраваным да іх яны выразілі занепакоенасць з прычыны грамадска-эканамічнай палітыкі урада краіны, яго “няпоўнай справядлівасці” а таксама знявагу да ўкраінскай мовы, у прыватнасці да звужэнне яе выкарыстання. Акрамя таго іерархі нагадалі аб закрыці ў краіне шматлікіх школ з украінскай мовай навучання.

“Мы лічым, што гэта неадказная палітыка, якая не служыць украінскай дзяржаўнай адукацыі”,- адзначылі іерархі. Згодна з біскупамі” Грэка-каталіцкая царква, да якойц належыць некалькі мільёнаў украінцаў ва ўсім свеце, занепакоена з прычыны адсутнасці з боку ўрада дзяржаўнай палітыкі, якая мела б павагу да ўкраіснкай эміграцыі. Палітыка уладаў не спрыяне ахове правоў украіскай эміграцыі і не садзейнічае яе вяртанню на радзіму”,- адзначылі іерархі.

Ураінскія біскупы заклікаюць улады краіны стварыць новыя месцы працы, што дазволіла б эмігрантам вярнуцца на радзіму”. Іерархі абвінавачваюць судовую сістэму краіны у тым, што “яна становіцца аднабаковай і не аб’ектыўнай. Такім чынам гэту сістэму трэба радыкальна змяніць”,- адзначаюць украінскія іерархі.

Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шэўчук у звароце да ўладаў краіны ўзгадвае словы Бэнэдыкта ХVI згодна з якімі урад без закона з’яўляеецца “бандай разбойнікаў” і падкрэслівае важнасць таго, каб Украіна была еўрапейскай дзяржавай.








All the contents on this site are copyrighted ©.