2011-10-07 17:16:55

Тэолагі разважаюць над постацю Марыі ў кантэксце веры


RealAudioMP3 “Постаць Марыі ў кантэксце веры, розуму і пачуццяў. Духоўныя і культурныя аспекты сучаснасці”- дадзеную тэму абмяркоўваюць тэолагі ХVIII Міжнароднага марыянагічнага сімпозіўма ў Рыме, які працягнецца да 7 кастрычніка 2011 г. Яго арганізуе кожныя два гады Папскі тэалагічны факультэт “Marianum” у Рыме. У сустрэчы прымае удзел кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі.

У сваёй прамове падчас кангрэса іерарх сказаў, што “марыялогія сёння знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Яе магчымасці не абмяжоўваюцца толькі да постаці Марыі, але дапамагаюць лепш зразумець іншыя пытанні, як хрысталогію, св. Тройцу, ласку, антрапалогію і Біблію”. Прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі падкрэсліў, што Марыя мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека, асабліва сёння. “Каб навярнуцца да Хрыста трэба звярнуцца да Марыі і Яна завядзе нас да Яго”,- сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.