2011-10-07 17:04:43

Бэнэдыкт ХVI да біскупаў з Інданезіі: садзейнічайце міжрэлігійнаму дыялогу


RealAudioMP3 7 кастрычніка Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі біскупаў з Інданезіі, якія прыбылі ў Ватыкан з візітам “Ad limina Apostolorum”. У сваёй прамове да іх Святы Айцец сказаў, што “місійны памер Касцёла выражаецца не толькі ў прапаведванні Евангелля, але таксама ў сведчанні хрысціянскай міласэрнасці”. Папа падзякаваў інданезійскім біскупам за ўклад, які ў гэтай галіне дае мясцовы Касцёл.

Пантыфік спаслаўся таксама да пытання рэлігійнай свабоды. “Яна не азначае толькі свабоду ад вонкавых абмежаванняў. Гэта таксама права адчуваць сябе сапраўды і поўнасцю католікамі, свабодна вызнаваць сваю веру, будаваць Касцёлы, узносіць уклад у агульнае дабро грамадства, абвяшчаць Евангелля як Добрую Навіну для ўсіх і заклікаць усіх да шчыльнай лучнасці з Богам міласэрнасці”,- адзначыў Папа.

Бэнэдыкт ХVI заклікаў біскупаў з Інданезіі садзейнічаць міжрэлігійнаму дыялогу. Папа падкрэсліў, што іх краіна з’яўляецца чацьвёртай ў свеце па колькасці насельніцтва . “Ваша краіна вельмі багатая ў культурную і рэлігійную разнастайнасць. У ёй пражывае значная колькасць паслядоўнікаў іншых рэлігійных традыцый. Дзеля гэтага інданезійскі народ павінен ўнесці важны уклад у пошук міру і ўзаемазразумення паміж народамі свету”.- сказаў Святы Айцец. На заканчэнне Бэнэдыкт ХVI заклікаў прадстаўнікоў тамашняга Касцёла, каб “заўсёды былі аб’яднанымі ў веры, надзеі і любові паміж сабой і з Наступнікам св. Пятра”.








All the contents on this site are copyrighted ©.