2011-10-07 17:20:22

Арцыбіскуп Пэццы: католікі і праваслаўныя хочуць сустрэчы Бэнэдыкта ХVI з Патрыярхам Кірылам


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Паоло Пэццы, ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай ў Маскве ў інтэрв’ю італьянскаму аддзелу арганізацыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” сказаў, што “магчымая будучая сустрэча Бэнэдыкта ХVI з Патрыярхам Кірылам ідзе ў правільным напрамку і калі да яе дойдзе гэта будзе важнае здарэнне, якое можа ўнесці вялікі ўклад у поўнае адзінства хрысціян”.

Іерарх пацвердзіў, што па абодвух баках, каталіцкім і праваслаўным, ёсць моцнае жаданне такой сустрэчы. У той жа час арцыбіскуп Пэцыы адзначыў. што існуюць цяжкасці і праблемы звязаныя з гэтай сустрэчай. “Я не магу сказаць, што асноўнай прычынай цяжкасцяў могуць быць Усходнія Каталіцкія Цэрквы. Думаю, што яны не з’яўляюцца перашкодай, але хутчэй тэмай будучых дыскусій”,- адзначыў каталіцкі іерарх. Ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай ў Маскве сказаў, што трэба вельмі добра падрыхтавацца да гэтай сустрэчы. “Мяне вельмі кранула высказванне мітрапалітва Іларыёна, калі сказаў ён пасля сустрэчы са Святым Айцом, што адчуў вялікую падтрымку ў веры з боку Бэнэдыкта ХVI”,- адзначыў арцыбіскуп Пэццы.








All the contents on this site are copyrighted ©.