2011-10-06 15:01:08

Настаяцель кляштара ў Сэрра-Сан-Бруно: візіт Папы адкрые вочы на праблемы рэгіёна


RealAudioMP3 9 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыбудзе з аднадзённым Апостальскім візітам на поўдзень Італіі, у рэгіён Калабрыя, дзе наведае картузіянскі кляштар у Сэрра- Сан-Бруно. У інтэрв’ю нашаму радыё, прыёр гэтага кляштара, айцец Жак Дзюпон, адзначыў, што візіт Святога Айца будзе вельмі важным для таго, акцэнтаваць увагу на многіх пытаннях, якія турбуюць насельніцтва гэтага рэгіёна.

Той факт, што Папа думае аб Калабрыі, тое, што ён прыедзе сюды, у самае сэрца вельмі цяжкага кантэкста, у якім моладзь не можа знайсці працу і вырашаецца пакідаць гэтыя землі, бо не мае упэўненасці ў сваёй будучыні я думаю дапаможа адкрыць вочы і заклікаць ўсіх, хто мае адказнасць за прыняцце рашэнняў, асабліва задумацца аб будучыні гэтага рэгіёна і перш за ўсё моладзі”.

Айцец Жак Дзюпон, падкрэсліў, што паміж манахамі кляштара св. Бруна і мясцовымі жыхарамі існуе моцная духоўная сувязь – законнікі жывуць у кляўзуры і заўсёды моляцца за народ гэтай зямлі. “Само мястэчка Сэрра-Сан-Бруно, паўстала вакол кляштара, таму яго ўплыў на ідэнтычнасць насельніцтва вельмі вялікі”, - адзначыў святар. У 1984 г., тут знаходзіўся з Апостальскім візітам Ян Павел ІІ і заклікаў законнікаў, працягваць сведчыць аб сваім жыццёвым выбары, які для сучаснага света з’яўляецца “правакацыяй”. “Сёння наша жыццё таксама падаецца многім бескарысным перад абліччам шматлікіх праблем. Але калі людзі трохі набліжаюцца да нас, знаёмяцца праз кнігі ці сустрэчы, адкрываюць, што мы знаходзімся не так, ужо і далёка ад света, але наадварот, менавіта ў самым яго сэрцы”, - сказаў айцец Жак Дзюпон.








All the contents on this site are copyrighted ©.