2011-10-06 11:48:30

Кітай: новыя святарскія пасвячэнні


RealAudioMP3 3 кастрычніка у падпольным Касцёле ў Кітаі адбыліся новыя святарскія пасвячэнні. У дыяцэзіі Ян Ан, ў цэтральным Кітаі, святарскія пасвячэнні атрымалі 3 дыяканы. Каля тысячы вернікаў прынялі удзел ва урачыстай св. Імшы, якую цэлебраваў, біскуп Джаванні Баттыста Янг.

На сённяшні дзень дыяцэзія Ян Ан налічвае больш за 80 тыс. вернікаў. Душпастырскую працу сярод іх ажыцяўляюць два біскупы і 27 святароў. Да прыняцця сакрамэнта святарства рыхтуецца яшчэ 8 семінарыстаў. Акрамя таго дзейнічаюць дзве манаскія жаночыя супольнасці: законніц Місіянерак Божай Маці Кітая і Місіянерак Марыі. Набажэнствы ў дыяцэзіі праводзяцца ў 20 касцёлах, дзейнічаюць тры каталіцкіх установы дапамогі жыхарам сельскагаспадарчых раёнаў і адна каталіцкая пачатковая школа.








All the contents on this site are copyrighted ©.