2011-10-06 14:24:32

Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў польска-расійскага форума


RealAudioMP3 5 кастрычніка Бэнэдыкт XVI прыняў, падчас прыватнай аўдыенцыі, кіраўнікоў польска-расійскай групы па складаных пытаннях – прафесара Адама Ратфельда і акадэміка Анатолія Таркунова.

Святы Айцец удзяліў дыпламатам благаслаўленне для вядзення дыялога і вырашэння праблем, якія існуюць перад гэтымі краінамі. Папа выказаў таксама, сваё шчырае жаданне паляпшэння адносін паміж Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой.

Аўдыенцыя ў Бэнэдыкта XVI прайшла ў рамках польска-расійскага форума, які праходзіць у Рыме і прысвечаны дасягненням і перспектывам у адносінах паміж гэтымі краінамі. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса пры Апостальскай Сталіцы, былы Апостальскі нунцый у Чэхаславакі кардынал Джаванні Коппа і сакратар Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству арцыбіскуп Браян Фарэл.

Як адзначыў прафесар Адам Ратфельд, удзельнікі абмяркоўваюць многія этычныя пытанні, якія можна акрэсліць як пытанні хрысціянскіх каштоўнасцяў. “Пытанні віны, адказнасці, прабачэння, паяднання не належаць да мовы палітыкі. Гэта мова філасофіі, і перш за ўсё філасофіі хрысціянскай”, - адзначыў польскі дыпламат.

Акрамя таго, прафесар Ратфельд, падкрэсліў, што яшчэ Ян Павел ІІ, быў вялікім прыхільнікам ідэі “двух лёгкіх Еўропы”, і адзначаў, што менавіта такі погляд павін ляжаць у фундаменце адносін паміж Польшчай і Расіяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.