2011-10-05 11:20:10

Кардынал Грахалеўскі: універсітэт дапамагае зразумець Хрыста і Касцёл


RealAudioMP3 3 кастрычніка ў Мадрыдзе пачаўся першы навучальны год у Каталіцкім універсітэце св. Дамазія, які быў заснаваны 25 ліпеня 2011 г. спецыяльным дэкрэтам Апостальскай Сталіцы. Урачыстую інаўгурацыйную св. Імшу, якая прайшла у мадрыдскай катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі з Алмудэна, цэлебраваў кардынал Антоніо Марыя Роўко Варэла. У сваёй гаміліі іерарх адзначыў, што “новы універсітэт быў заснаваны ў свята апостала Якуба, нябеснага апекуна Іспаніі, перад пачаткам Сусветных Дзён Моладзі, якія прайшлі ў Мадрыдзе”. Універсітэт, на думку кардынала, нарадзіўся, як інстумент збаўчай місіі Касцёла”.

У інаўгурацыі навучальнага года прыняў удзел таксама кардынал Зянон Грахалеўскі, старшыня Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, які адзначыў, што каталіцкія універсітэты граюць важную ролю ў кантэксце новай евангелізацыі. Іерарх падкрэсліў, што “універсітэт пакліканы да таго, каб быць жывым знакам, які паказвае і дазваляе зразумець Хрыста і яго Касцёл, а ўмовай рэалізацыі гэтай місіі з’яўляецца глыбокая прыналежнасць да Хрыста”. Кардынал Грахалеўскі адзначыў, што “дзякуючы універсітэту св. Дамазія павінен абагаціцца не толькі студэнт, але таксама Касцёл і іспанскае грамадства”.








All the contents on this site are copyrighted ©.