2011-10-04 16:52:05

Секулярызацыя і фундаменталізм – асноўныя праблемы Касцёла ў Азіі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Гувагаці ў Індыі, Томас Мэнампарампіль, старшыня Камісіі па евангелізацыі Федэрацыі Біскупаў Азіі у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “Fides” cказаў, што “секулярызацыя спрыяе таму, што ў азіяцкіх краінах узнікаюць групы фундаменталістаў, якія выкарыстоўваюць у сваіх інтэрэсах эмоцыі і патрэбы людзей”.

Падчас канферэнцыі ў тайландскім Паттая, якую арганізавала Федэрацыя Біскупаў Азіі, іерарх адзначыў, што секулярызацыя і рост фундаменталізма прадстаўляюць “два найбольшыя выклікі для евангелізацыі ў Азіі”. Ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” нагадала, што падчас прац гэтага форума біскупы, тэолагі, эксперты па сацыяльных праблемах азіяцкага кантынента абмеркавалі тэму: “Евангелізацыя ў Азіі ў кантэксце секулярызацыі і фундаменталізма”. Інфармацыйнае агенцтва “Fides” паведамляе, што для арцыбіскупа Гувагаці з’яўляецца важным тое, каб азіяцкія біскупы “былі ў стане даць адпаведныя адказы неабходныя для разумення прычын існавання гэтых двух з’яў”.

Іерарх адзначыў, што “ў Азіі найбольшай небяспекай з’яўляецца з аднаго боку празілетыская дзейнасць пяцідзесятнікаў, а з іншага індуіскі і ісламскі фундаменталізм, якія парушаюць сацыяльную і рэлігійную гармонію. Арцыбіскуп Гувагаці сказаў, што на Каталіцкі Касцёл не можа адказаць на гэтыя з’явы агрэсіяй, але толькі спрыяючы пашэрынню каштоўнасцяў, якія падзяляюцца ва ўсім свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.